Home

Рэклама

Наладка

RzeczpospolitaII

Чэр. 29, 2009 | 10:27 am


RzeczpospolitaII, originally uploaded by dziaciuk.

Спасылка | Пракамэнтаваць {8} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Як цягнік назавеш, так ён і паплыве

Чэр. 27, 2009 | 10:00 pm

Тут абмяркоўваецца новая назва фірмовага цягніка Менск-Кіеў: http://czyhunacznik.livejournal.com/7278.html?thread=1#t57710

Пераможцам будзе найверагодней "Белый аіст" (Назва нічога такая, усёткі бусел - сымбаль Беларусі, але кепска, што па-расейску, і што цягнік будзе блакітны, а не белы. Не каб пафарбаваць у белы колер - дык не, такое нельга зрабіцью Ну тады які ж ён можа быць белы аіст?

Пару варыянтаў ад мяне (бо можа будуць яшчэ конкурсы:

Полацк-Кіеў "Усеслаў Чарадзей"
Менск-Масква (праз Воршу) "Канстанцін Астрожскі"
Менск-Варшава "Крэсы Всходне"
Менск-Вільня "Студэнцкі экспрэс" альбо "Акропаліс"

А як бы вы назвалі фірмовыя цягнікі, якія ідуць з гарадоў Беларусі ў іншыя краіны?

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Ачапяткі

Чэр. 24, 2009 | 01:17 pm

Пішу зараз у ЖЖ каментар пра Вільню, і тут бачу, што напісаў: "нара Гедыміна" (замест "гара Гедыміна"). Мне такое нават у галоў не прыходзіла. Адразу ўзгадаліся хоббіты, славутыя продкі літвінаў))

Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Эспэшалі фо Заміровская))

Чэр. 24, 2009 | 12:29 am

Гэты пераклад знойдзены на прасторах сайту фкантакце

Чарівний кролик

Етіс Атіс Аніматіс
Етіс Атіс Аматіс
Етіс Атіс Аніматіс
Етіс Атіс Аматіс

Десь там
у хащі густій
серед ялиць блакитних і квітів чарівних
Просто живе, просто пісні співає
Хто би гадали ви?
Хто би гадали ви?
ЧАРІВНИЙ КРОЛИК!
ЧАРІВНИЙ КРОЛИК!

Чарівний кролик
Малює крейдой нолик
Окуляри надягає
Латину вивчає

Чарівний кролик
Малює крейдой нолик
Латину вивчає
Вірші складає

Чарівний кролик
Малює крейдой нолик
Вірші складає
На скрипоньці грає

Чарівний кролик
Малює крейдой нолик
На скрипоньці грає
По неньці сумує

Етіс Атіс Аніматіс
Етіс Атіс Аматіс (2 р.)

А-а-а-а-а-а-а-а
А-а-а-а-а-а-а (2 р.)

Етіс Атіс Аніматіс
Етіс Атіс Аматіс (2 р.)

Етіс Атіс Аніматіс
Чарівний кролик!
Етіс Атіс Аматіс
Чарівний кролик!

Етіс Атіс Аніматіс
Етіс Атіс Аматіс
Чарівний кролик!з

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Беларускія палякі - хто яны?

Чэр. 22, 2009 | 08:58 pm

Цікавы артыкул: размова з намеснікам інстытута Славістыкі Польскай Акадэміі Навук доктарам Аннай Энгелькінг. Па наводцы [info]e_ndrus.

На памежжы існуе такая праблема, калі католікі называюць сябе палякамі. Як на Ваш погляд, гэта сапраўды палякі, ці людзі іншай нацыянальнасці, скажам – беларусы, якія сталі сябе лічыць палякамі. І чаму так сталася, што яны не хочаць прызнаваць сваіх каранёў?

...Спадар кажа аб беларускіх каранях. Але мне здаецца, што гэтая праблема трошкі надуманая. Яны не заўжды беларускія. Часткова гэта рускія людзі, якія ў свой час былі ўніятамі і частка з іх пасля стала католікамі. Але з таго, што я ведаю, іх менш за ўсё. У аснойнай сваёй масе гэта былыя балты, якіх цяжка назваць літоўцамі, бо тады на іх накладваем сучасныя нацыянальныя катэгорыі. Гэта балты, якія прынялі хрысціянства ў лацінскім абрадзе. Там праходзіць старая балта-славянская мяжа, якая ў XV-XVI ст. была прыблізна па лініі Нёмана...

Размова цалкам

Спасылка | Пракамэнтаваць {12} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Joomla is Evil!

Чэр. 1, 2009 | 01:16 am

Не магу не пагадзіцца з сабж, меўшы досьвед працы з гэтай сістэмай. Вось што пішуць пра яе на адным сайце:

"Joomla is evil. That’s all there is too it. The only way to get the functionality you would ever really need beyond basic content management is to pay large sums of money for commercial modules. The community is huge in the worst possible way. There are a million modules for one problem and it is near impossible to find the right one.

The interface is deplorable. None of the methods of content management make any sense, and it is obviously not meant to be user friendly considering the top dollar training offered for the system. If there were ever a CMS to avoid, this would be it."

Артыкул прысьвечаны CMS
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

17 мгновений весны

Тра. 8, 2009 | 09:13 pm

Як вядома раскрасілі ня вельмі добра, нехта кажа, што нават схалтурылі. Вось як усё мусіла выглядаць насамрэч.

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Разважаньні дылетанта

Тра. 2, 2009 | 04:23 pm

Калі зірнуць у мінулае, далёкае і больш блізкае, можна заўважыць тэндэнцыю, звязаную з масштабамі войнаў і уброеных канфліктаў. На розных этапах развіцьця грамадства яны былі розныя. Калісьці людзі навучыліся жыць супольнасьцямі і адтуль пачалі дзяліць усіх людзей на сваіх і чужых. У перадгістарычныя часы гэта былі плямёны колькасьцю ад некальнкіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек, адпаведна канфлікты былі паміж плямёнамі, потым канфлікты былі паміж саюзамі плямёнаў, далей пачалі стварацца дзяржавы, якія аб'ядноўвалі гэтыя саюзы і пачаліся канфлікты паміж дзяржавамі, якія перайшлі ў канфлікты паміж блокамі дзяржаваў, што дасягнула апагею ў часы 1 і 2 Сусьветных Войнаў.

Зараз, выглядае, дзяржавы навучыліся жыць (ня паўсюль, але ж) без войнаў, але ёсьць вышэйшы ўзровень - цывілізацыйны. Здавалася б, араба-ізраільскі канфлікт - міждзяржаўны, але па-сутнасьці гэта канфлікт паміж цывілізацыямі. Гэтаксама й напружанасьць паміж Захадам і Расеяй альбо Захадам і Ісламскім сусьветам, таксама як падсьвядомы недавер паміж Расеяй і Кітаем вынікае з рознасьці цывілізацыяў, рознага акрысьленьня "свой-чужы". Міжцывілізацыйныя канфлікты, калі барані Божа, яны стануць рэальнасьцю, могуць пераўзысьці па маштабах усе апошнія суьветныя войны. Дастаткова ўявіць вайну паміж усім ісламскім сьветам і ўсім хрысьціянскім у сучасных варунках.

Адное цешыць, што пасьля вырашаючага канфлікту цывілізацыяў па ідэі павінен нарэшце наступіць канчатковы мір на ўсёй плянэце.

Хантынгтана не чытаў, але асуджаю:)

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Працяг паста пра імёны літоўскіх князёў

Крс. 30, 2009 | 09:28 pm

Працяг тэмы, пачатак якой у папярэднім пасьце

Дзякуй Kapialush за спасылку на сайт з інфармацыяй аб імёнах літоўскіх князёў. Там пададзены даволі вялікі спіс вялікіх і больш дробных князёў, у артыкуле Томаса Баранаускаса Древніе літовскіе імена . Прывяду толькі пэўныя вытрымкі:

...Литовские двухосновные имена слагаются из определенного числа повторяющихся корней, которые соединяются во множестве комбинаций (встречаются и более редкие корни). Часто два имена могут состоять из тех же корней, соединенных в обратном порядке, на пример: Бутгинас - Гимбутас (из Гинтибутас), Гайлиминас - Мингайла, Кантримас - Римкантас, Мантвилас - Вилмантас, Норвайшас - Вайшнорас, Римтаутас - Таутримас, Таутгинас - Гинтаутас, Таутвидас - Витаутас (из Видтаутас), Таутвилас - Вилтаутас и т. д. Зачастую такие корни имеют этимологические соответствия в славянских языках. На пример, корень «рим» (от rimtis «спокойствие») соответствует славянскому «мир», а корень «таут» (от tauta «народ») - славянскому «слав» (конкретный народ, славяне). Таким образом пара имен Римтаутас - Таутримас соответствует славянской паре Мирослав - Славомир. Буквальные соответствия наблюдаются и в некоторых иных случаях, на пример Миндаугас полностью соответствует полькому имени Болемысл, а Гинтаутас (Таутгинас) - Бронислав (также греческому Александр)....

Некалькі імёнаў і іх тлумачэньні:

Альгирдас (Ольгерд) - alga "вознаграждение", girdas "слух, известие" (girdėti "слышать")- Известный вознаграждением

Вайшалгас (Войшелг) - vaišės "угощение" (vaišingumas "гостеприимство"), alga "вознаграждение" - Вознаграждающий гостеприимством

Витаутас (Витовт) - išvydo "он увидел", tauta "народ" - Видимый народом

Гедиминас (Гедимин) - gedauti "тосковать", mintis "мысль" - Стремящийся мыслить

Йогайла (Ягайло, Ягелло) - joti "ехать верхом", gailas устар. "сильный" (galia "сила", galiūnas "силачь") - Сильный всадник

Швитригайла (Свидригайло) - švitrus "быстрый, ловкий", gailas устар. "сильный" (galia "сила", galiūnas "силач") - Ловкий силач

Сьпіс даволі доўгі, каму цікава, можа паглядзець артыкул. На мой погляд, гэта даволі пераканаўча сьведчыць аб літоўскім паходжаньні як імёнаў, так і саміх князёў, што, зрэшты не адмаўляюць сур'ёзныя беларускія гісторыкі, такія як, напрыклад, Краўцэвіч. Затое версія аб літвінах-люцічах-заходніх славянах у сьвятле гэтага выглядае прыцягнутай за вушы.
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {19} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Што азначае імя Міндоўга

Крс. 30, 2009 | 12:08 pm

На форуме Delfi.lt ідзе бурлівае абмеркаваньне пабудовы помніка Міндоўгу ў Наваградку. Гэты сайт ужо даўно стаў месцам вартага жалю абмену закідамі паміж балтамі-літоўцамі і беларусамі-літвінамі і вельмі непрыемна гэта ўсё там чытаць. Добра, што далёка не ўсе літоўцы і беларусы так непрыязна ставяцца адзін да аднаго, але тэндэнцыя на жаль існуе і такія настроі пашыраныя. Але гэта не азначае, што так будзе заўсёды. Варта узгадаць, якімі варожымі былі дачыненьні Літвы і Польшчы ў міжваеннае двадцацігоддзе.

Але я тут вырашыў напісаць па іншай прычыне. Спрачаючыся наконт спадчыны ВКЛ і беларус і літовец бачыць толькі сваю частку агульнай карціны, і таму проста глухі да довадаў іншага боку. Вось прыклад такой няведы з боку беларусаў: імя вялікага князя (караля) Міндоўга па літоўску можна разумець як DAUG MINČIU - МНОГА ДУМАК (МЫСЛЕЙ). Славянскім адпаведнікам яму можа быць імя МНОГОМЫСЛ ці ДАБРАМЫСЛ. Я сам па-літоўску толькі "Kiek kajnuoja" знаю:)) таму за што купіў, за тое і прадаю.

Цікава, як можна перакласьці з літоўскай мовы іншыя імёны вялікіх князёў: Гедыміна, Кейстута, Альгерда. Вітаўта, Ягайлы?
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {22} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Палякі жадаюць далучэньня Беларусі і Ўкраіны да Еўразвязу

Крс. 29, 2009 | 12:18 pm

(Вытрымкі з артыкулу ў газеце “Rzeczpospolita”. Цалкам артыкул па-польску можна прачытаць тут: )

…Не слабне падтрымка палякамі сяброўства краіны ў ЕЗ. Аж 77 працэнтаў апытаных GfK Polonia для "Rz" задаволеныя тым, што Польшча знаходзіцца ў ЕЗ. Не задаволеныя 14 працэнтаў…

…Як бачна з апытаньня палякі лідыруюць у пытаньні падтрымкі далейшага пашырэньня Саюза. Аж 67 працэнтаў апытаных хоча, каб колькасьць краін, якія належаць да ЕЗ, павялічвалася. Найбольшы энтузіязм далейшае пашырэньне выклікае сярод вельмі маладых людзей (79 працэнтаў у групе ад 15 да 19 год), а найменьшы сярод найстарэйшых (53 прац. людзей вышэй 66 год)...

…У адказ на пытаньне, якія краіны павінны у першую чаргу ўступіць у ЕЗ, палякі пералічываюць: Украіну (55%), Харватыю (39%), Беларусь (31%) і Турцыю (27%). Значна меньшай падтрымкай карыстаецца сяброўства ў Саюзе: Грузіі (17%), Сербіі (16%). Расеі (15%), Македоніі (13%) і Чарнагорыі (11%)…

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Ну добра, у выглядзе выключэньня:)

Крс. 25, 2009 | 02:22 pm

В трилогии Генрика Сенкевича вам ближе всего - Ян Скшетуский
image Главный герой первой книги трилогии - «Огнем и мечом». Поручик панцирной хоругви (позднее - полковник) и наместник князя Иеремии Вишневецкого. По натуре страстен, но выдержан, вдумчив и серьезен, героического склада. По рыцарски благороден, но не легкомыслен. Не лишен снобизма, довольно естественного для своей среды, но снобизм скорее рефлекторен, нежели является жизненной позицией. Жизненной же позицией является для него верность во всех проявлениях - родине, любимой, и своему слову. Спасти неизвестно кого от подлого нападения - всегда пожалуйста и мимоходом, будь спасаемый даже великим смутьяном и государственным преступником (не выяснять же это во время драки, а толпой на одного - в любом случае нехорошо, и даже повторись случай, все вышло бы точно так же). И даже злейшего своего врага можно суметь понять, а может быть, и простить, по крайней мере, посочувствовать ему.
Пройти тест
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

map of the europe

Сак. 19, 2009 | 08:54 am


map of the europe, originally uploaded by dziaciuk.



Калейны перадзел сьвету адсюль

Асноўныя надпісы азначаюць:
Selfish Fishermen Land - Краіна эгаістычных рыбакоў
Paranoid Oil Empire - Паранаідальная нафтавая імперыя
Union of Subsidized Farmers - Саюз субсідаваных фэрмераў
Gas Stealers - Газакрады
Meh Country - так сабе краіна
Armed Wine Growers - узброеныя вінаградары
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Польшча спрабуе абараніць беларускіх палякаў

Сак. 7, 2009 | 10:14 pm

На сайце газэты "Rzeczpospolita" сёньня з'явіўся артыкул, узяты з тыднёвіка "Wprost". Ніжэй прыводжу яго пераклад.

Ультыматум для Лукашэнкі

Польскае МЗС перадаў Беларусі ультыматум: прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка будзе запрошаны на саміт ЭЗ толькі, калі Мінск не сарве З’езд Саюзу Палякаў Беларусі, паінфармаваў тыднёвік "Wprost" на сваёй інтэрнэт-старонцы.

Саміт павінен адбыцца 7 мая ў Празе. Яго галоўным пунктам павінна быць інаўгурацыя Ўсходняга Партнёрства.

З інфармацыі тыднёвіка вынікае, што польскі ўрад, каторы быў ініцыятарам праграмы, ставіць запрашэньне Лукашэнкі на самміт у залежнасьць ад рэакцыі ўлад на хаду з’езду Саюза Палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.

– Мы вырашылі выкарыстаць тое, што наш голас у справе Беларусі для Эўразвязу вельмі важны. Калі Мінск сарве З’езд СПБ, то мы заблякуем запрашэньне для Лукашэнкі – распавёў высокі чыноўнік МЗС.


Арыгінал артыкулу тут

Спасылка | Пракамэнтаваць {5} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Польска-нямецкі саюз на Крэсах

Лют. 28, 2009 | 01:21 pm

Дзякуй [info]poczobut за наводку на цікавы артыкул у газэце "Rzeczpospolita" пра польска-савецкую партызанцкую вайну ў перыяд 1943-1944. Пераклаў на беларускую мову, каб зрабіць даступным большаму колу чытачоў і вось выкладаю ў сябе. Выбачайце калі заўважыце якія шэрахаватасьці, бо трэ было хутка.

Арыгінальны артыкул даступны па гэтай спасылцы.

Польска-нямецкі саюз на Крэсах

Богдан Мусял 27-02-2009

Той факт, што на Усходніх Крэсах польская партызанка атрымлівала зброю ад немцаў, а нават уваходзіла з імі ў лякальныя саюзы, быў непазьбежным вынікам рэалізацыі савецкага пляну зьнішчэньня польскага незалежніцкага падпольля

У дэбаце над фільмам “Выклік” і гісторыяй аддзелу Тувье Бельскага часта ўспамінаюць пра змаганьне паміж польскімі і савецкімі партызанцкімі атрадамі ў 1943-1944 гадах на тэрыторыі былога Навагрудскага ваяводства, а таксама на Віленшчыне. Польскія гісторыкі і публіцысты сутыкаюцца тут з немалой праблемай, паколькі польскіх партызанаў падчас таго змаганьня падтрымлівалі нямецкія акупанты. Яны пастаўлялі палякам зброю і амуніцыю, адбываліся нават супольныя польска-нямецкія акцыі супраць савецкіх партызанаў. На першы погляд гэта быў безумоўны выпадак калябарацыі. Гэтае абвінавачваньне заходнія публіцысты і гісторыкі выстаўляюць ужо здаўна ў той час як польскія гісторыкі як бы хавалі галаву ў пясок.

Чытаць далей )
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

"Міся" пакажуць у гэтую сераду!

Лют. 27, 2009 | 04:46 pm

Нарэшце дайшла чарга да адной з найлепшых польскіх камэдыяў, у якой у абсурднай і вельмі сьмешнай манеры паказанае жыцьцё за часамі ПНР (фільм быў зьняты ў 1980м годзе). Вельмі раю, калі больш-меньш разумееце па-польску, наведаць паказ, тым больш, што ён абсалютна бесплатны, бо праводзіцца Польскім інстытутам ў Менску. Калі хто б пажадаў адначасова развіртуалізавацца, то пішыце ў комэнты.

Такім чынам, паказ адбудзецца:

4 сакавіка
серада
19:00
Малая заля Беларускай Акадэміі Мастацтваў (пр. Незалежнасьці 81)
Уваход вольны
Папярэджаньне: фільм на польскай мове (у арыгінале)
Больш падрабязна я ўжо пісаў пра яго раней, але не вядома было дакладнае даты.
Тут можна больш даведацца пра фільм
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Урывак з "Імпэрыі" Рышарда Капусьцінскага пра Вялікі Голад на Ўкраіне

Лют. 20, 2009 | 04:57 pm

Спачатку коратка пра гісторыю Вялікага Голаду: напачатку 1929 году XVI канферэнцыя ВКП(б) зацьвярджае праграму ўсеагульнай калектывізацыі. Сталін вырашае, што да восені 1930 году ўсё сялянства ў яго дзяржаве (што ў той час азначае тры чвэрці грамадства, больш за сто мільёнаў людзей) павінна апынуцца ў калгасах. Але сяляне ня хочуць уступаць у калгасы. Тады Сталін душыць іх супраціўленьне двума метадамі. Сотні тысячаў сялянаў адпраўляе ў лагеры ці прымусова вывозіць і селіць у Сібіры, рэшту хоча прымусіць да паслухмянасьці голадам. Галоўны ціск прыпаў на Украіну, на тыя землі, дзе ў вёсцы Бутрын, павет Шэпятоўка, жыла са сваім мужам Юзэфам і з дзецьмі пані Браніслава.

Фармальна справа выглядала так: Масква ўстанавіла кожнай вёсцы узровень абавязковых для дзяржавы паставак збожжа, бульбы, мяса і г.д. Памеры тых паставак былі значна большыя чым усялякія рэальныя ўраджаі, што дасягаліся на тых землях. Зразумела, што сяляне былі ня ў стане выканаць накінутага ім плану. Тады сілай, звычайна – ваеннай, у іх пачалі адбіраць і канфіскоўваць усё, што было ў вёсцы да спажываньня. У сялянаў не было чаго есьці і не было чаго сеяць. З 1930 году пачаўся масавы і сьмяротны голад, які працягваўся сем гадоў, зьбіраючы найбольш страшнае жніво ў 1933 годзе. Большасьць дэмографаў і гісторыкаў сёньня пагаджаецца, што ў тыя гады Сталін забіў голадам каля дзесяці мільёнаў чалавек.

Чытаць далей )
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Мастацтва кампрамісаў

Лют. 3, 2009 | 08:38 pm

Прыдумаў як прымірыць прыхільнікаў назваў Літвы і Беларусі ў нашым краі. Трэ назваць краіну Белалітва. І letuviai не падкапаюцца, і беларусам "пераемна". Ведаю, што пан Алесь Белы рачыў прыдумаці раней Новую Літву, але гэта ён пэўне пасьпяшаўся. Бо і яму новая назва пасуе лепей. А жыхары Белалітвы будуць называцца белалітвінамі. Што, брэд настаяшчы?
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {22} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Пра паходжаньне прозвішчаў

Лют. 1, 2009 | 10:17 pm
настрой: giggly giggly

...WSKAZUJĄCE NA CECHY OSOBOWE
Jan Długosz (od „długi”. Chodziło o wzrost, choć w sumie chuj go wie…)...

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Хутка ў Менску будзе паказ "Міся"

Стд. 13, 2009 | 12:04 am

Вось некалькі кавалкаў (па-польску)




UPD: “Мішка” (Miś) – назва культавага фільма з часоў ПНР, рэжысэр Станіслаў Барэя. Год вытворчасьці (P.P. Film Polski): 1980, прэм’ера: 4 мая 1981 году. Увага! У далейшая частцы знаходзяцца падрабязнасьці сюжэту альбо аканчаньня твору.

Рышард Охудзкі (якога завуць Мішка) з’яўляецца намесьнікам спартыўнага клюбу “Вясёлка”. Мусіць выехаць за мяжу, аднак яго затрымліваюць, бо з чгонага пашпарту вырвана некалькі старонак. Фільм поўны інтрыгаў і звязаных з тым здарэньнем ускладненьняў, паказаны ў гіпербалізаваным вобразе Польшчы канца 70х гадоў і пачатку 80х 20 веку.

Выкананьне ролі галоўнага героя Станіславам Тымай лічыцца адным з найлепшых у ягонай кар’еры. У плебісцыце штотыднёвіка "Polityka" (1999) з нагоды “найцікавейшых польскіх фільмаў 20 веку” заняў 8 месца. Адразу за “Сфінксам”.

Шмат выразаў з фільму “Мішка” стала замацавалася ў польскай мове.
Працягам фільму “Мішка” сталі Кантраляваныя размовы (Rozmowy kontrolowane , 1991) і Рысь (Ryś, 2007).

Неафіцыйны сайт “Мішкі”(па-польску):

P.S. Наколькі ведама, “Мішку” пакажуць бясплатна (у арыгінале) ў малой залі Беларускай Акадэміі Мастацтваў (БАМ), уваход вольны, пра дату і час паведамлю. Паказ фільма арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску.
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Рэклама

Наладка