Home

Рэклама

Наладка

Перапісваемся толькі па-беларуску!

Кст. 14, 2009 | 09:15 pm

Сябры!

Як бачыце, паступаюць навіны, што для перапісу падрыхтавалі вельмі мала беларускамоўных бланкаў (недзе 1-2% ад агульнай колькасці). Прапаную, калі хочаце гарантавана атрымаць беларускамоўны бланк, у самы бліжэйшы час патэлефанаваць на свой пункт перапісу і замовіць яго, а калі ў перапішчыкаў не будзе бланкаў па беларуску - ветліва адмаўляцца перапісвацца.

Мяне, як і шмат каго з беларускамоўных, абурае тое, як гэтая дзяржава чарговы раз абыходзіцца з нашымі законнымі правамі. І гэта пры тым, што згодна з перапісам 1999 году па беларуску ў хаце размаўлялі 37% жыхароў Беларусі. Чаму ж няма прынамсі 37% бланкаў па беларуску?

Тэлефануйма і патрабуйма бланкі на беларускай мове! Хай тыя, хто арганізуе перапіс, зразумеюць, што нас шмат, і што беларускамоўны бланк - не выключэнне, а правіла!

Нас ня так мала, таму калі не палянуемся, то гэта будзе мець рэзананс і прымусіць перапішчыкаў браць з сабой дастатковую колькасць бланкаў па-беларуску.

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Апошняе апытаньне з серыі:)

Стд. 9, 2008 | 05:08 pm
настрой: curious curious

Апытаньне #1118310 wwwwwww
Open to: усім, detailed results viewable to: усім, participants: 22

Як даўно Вы рэгулярна пішаце і (або) размаўляеце па-беларуску?

Прагляд адказаў

1 год і меней
4 (18.2%)

ад 1 да 2 гадоў
3 (13.6%)

ад 2 да 5 гадоў
7 (31.8%)

ад 5 да 10 гадоў
1 (4.5%)

больш за 10 гадоў
5 (22.7%)

усё маё жыцьцё
1 (4.5%)

Я не карыстаюся але магчыма хацеў бы карыстацца беларускай мовай
1 (4.5%)

Я не карыстаюся і не зьбіраюся карыстацца беларускай мовай
0 (0.0%)

 Я адмыслова зрабіў паліткарэктны варыянт гэтага апытаньня, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў у дыскрымінацыі:))

Комэнты вітаюцца

Спадзяюся на вашу актыўнасьць:)

P.S.  А тут такое ж апытаньне на http://community.livejournal.com/minsk_by/4395606.html 

Спасылка | Пракамэнтаваць {9} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Валійскі досьвед "беларусізацыі"

Стд. 2, 2008 | 10:04 pm
настрой: cheerful cheerful

 Як вядома сёньняшні стан валійскай мовы ў пэўным сэнсе можна параўнаць за станам беларускай мовы.
Чаму?

- Гэта мова карэнных жыхароў Уэльсу, якая ў выніку акупацыі краіны ангельцамі была пазбаўленая ролі галоўнай.

- У выніку гэтага галоўнай мовай зносінаў, якую ведаюць амаль усе валійцы, зьяўляецца ангельская.

- Валійская мова да нядаўняга часу была мовай вясковых жыхароў у асноўным маланаселеных горных раёнаў Ўэльсу.

- апошнім часам ідзе адваротная хваля папулярызацыі валійскай мовы, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні( досьвед, які можа спатрэбіцца нам у будучыні). Прыкладна 20% валійцаў зараз карыстаюцца валійскай мовай. 

На сайце Welsh Language Board знайшоў прыклад улёткі , якая апісвае перавагі вывучэньня дзеткамі валійскай мовы. Аргумэнтацыя, якая можа стацца карыснай у нашых умовах, калі заклікаюць бацькоў аддаваць дзетак у беларускамоўныя клясы. Пераклаў на беларускую галоўныя тэзы, якія і прапаную вашай увазе:


Спасылка | Пракамэнтаваць {14} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Карыстаньне беларускай мовай у грамадскіх мейсцах

Стд. 1, 2008 | 03:34 pm
настрой: sleepy sleepy

Гэтае апытаньне праводзіцца з мэтай вывучэньня матываў карыстаньня і некарыстаньня беларускай мовай у грамадскіх мейсцах. Пытаньне найперш для ЖЧ-юзэраў, якія пішуць па-беларуску, але і для ўсіх, хто так ці іначай карыстаецца беларускай мовай. Галоўная ўмова - вы жывеце ў Беларусі.

КАЛІ ЛАСКА ПАТРАЦЬЦЕ ПАРУ СЕКУНД, КАБ АДКАЗАЦЬ НА ПЫТАНЬНЕ НІЖЭЙ. 

Апытаньне #1114017
Open to: усім, detailed results viewable to: усім, participants: 287

Ці карыстаецеся беларускай мовай ў грамадскіх месцах (крамы, транспарт, вуліца і г.д.) ?

Прагляд адказаў

Так, амаль заўсёды
56 (19.5%)

Стараюся, але часта пераходжу на рускую
41 (14.3%)

Вельмі рэдка, больш размаўляю з сябрамі
43 (15.0%)

Размаўляю па беларуску толькі з беларускамоўнымі знаёмымі
123 (42.9%)

Ужываю беларускую толькі ў інтэрнэце
24 (8.4%)


Калі ласка ў комэнтах пазначце прычыны па якіх не ўжываеце, ці мала ўжываеце беларускую мову ў грамадскіх месцах. 

Спасылка | Пракамэнтаваць {42} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Беларусізацыя ў асобна ўзятым мястэчку

Ліп. 27, 2007 | 08:53 pm
настрой: creative

Цікавая ідэя - беларускае мястэчка. Мне падаецца - вартая ўвагі. Пішыце, што думаеце пра гэта.

Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Рэклама

Наладка