Home

Рэклама

Наладка

RzeczpospolitaII

Чэр. 29, 2009 | 10:27 am


RzeczpospolitaII, originally uploaded by dziaciuk.

Спасылка | Пракамэнтаваць {9} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Разважаньні дылетанта

Тра. 2, 2009 | 04:23 pm

Калі зірнуць у мінулае, далёкае і больш блізкае, можна заўважыць тэндэнцыю, звязаную з масштабамі войнаў і уброеных канфліктаў. На розных этапах развіцьця грамадства яны былі розныя. Калісьці людзі навучыліся жыць супольнасьцямі і адтуль пачалі дзяліць усіх людзей на сваіх і чужых. У перадгістарычныя часы гэта былі плямёны колькасьцю ад некальнкіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек, адпаведна канфлікты былі паміж плямёнамі, потым канфлікты былі паміж саюзамі плямёнаў, далей пачалі стварацца дзяржавы, якія аб'ядноўвалі гэтыя саюзы і пачаліся канфлікты паміж дзяржавамі, якія перайшлі ў канфлікты паміж блокамі дзяржаваў, што дасягнула апагею ў часы 1 і 2 Сусьветных Войнаў.

Зараз, выглядае, дзяржавы навучыліся жыць (ня паўсюль, але ж) без войнаў, але ёсьць вышэйшы ўзровень - цывілізацыйны. Здавалася б, араба-ізраільскі канфлікт - міждзяржаўны, але па-сутнасьці гэта канфлікт паміж цывілізацыямі. Гэтаксама й напружанасьць паміж Захадам і Расеяй альбо Захадам і Ісламскім сусьветам, таксама як падсьвядомы недавер паміж Расеяй і Кітаем вынікае з рознасьці цывілізацыяў, рознага акрысьленьня "свой-чужы". Міжцывілізацыйныя канфлікты, калі барані Божа, яны стануць рэальнасьцю, могуць пераўзысьці па маштабах усе апошнія суьветныя войны. Дастаткова ўявіць вайну паміж усім ісламскім сьветам і ўсім хрысьціянскім у сучасных варунках.

Адное цешыць, што пасьля вырашаючага канфлікту цывілізацыяў па ідэі павінен нарэшце наступіць канчатковы мір на ўсёй плянэце.

Хантынгтана не чытаў, але асуджаю:)

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Працяг паста пра імёны літоўскіх князёў

Крс. 30, 2009 | 09:28 pm

Працяг тэмы, пачатак якой у папярэднім пасьце

Дзякуй Kapialush за спасылку на сайт з інфармацыяй аб імёнах літоўскіх князёў. Там пададзены даволі вялікі спіс вялікіх і больш дробных князёў, у артыкуле Томаса Баранаускаса Древніе літовскіе імена . Прывяду толькі пэўныя вытрымкі:

...Литовские двухосновные имена слагаются из определенного числа повторяющихся корней, которые соединяются во множестве комбинаций (встречаются и более редкие корни). Часто два имена могут состоять из тех же корней, соединенных в обратном порядке, на пример: Бутгинас - Гимбутас (из Гинтибутас), Гайлиминас - Мингайла, Кантримас - Римкантас, Мантвилас - Вилмантас, Норвайшас - Вайшнорас, Римтаутас - Таутримас, Таутгинас - Гинтаутас, Таутвидас - Витаутас (из Видтаутас), Таутвилас - Вилтаутас и т. д. Зачастую такие корни имеют этимологические соответствия в славянских языках. На пример, корень «рим» (от rimtis «спокойствие») соответствует славянскому «мир», а корень «таут» (от tauta «народ») - славянскому «слав» (конкретный народ, славяне). Таким образом пара имен Римтаутас - Таутримас соответствует славянской паре Мирослав - Славомир. Буквальные соответствия наблюдаются и в некоторых иных случаях, на пример Миндаугас полностью соответствует полькому имени Болемысл, а Гинтаутас (Таутгинас) - Бронислав (также греческому Александр)....

Некалькі імёнаў і іх тлумачэньні:

Альгирдас (Ольгерд) - alga "вознаграждение", girdas "слух, известие" (girdėti "слышать")- Известный вознаграждением

Вайшалгас (Войшелг) - vaišės "угощение" (vaišingumas "гостеприимство"), alga "вознаграждение" - Вознаграждающий гостеприимством

Витаутас (Витовт) - išvydo "он увидел", tauta "народ" - Видимый народом

Гедиминас (Гедимин) - gedauti "тосковать", mintis "мысль" - Стремящийся мыслить

Йогайла (Ягайло, Ягелло) - joti "ехать верхом", gailas устар. "сильный" (galia "сила", galiūnas "силачь") - Сильный всадник

Швитригайла (Свидригайло) - švitrus "быстрый, ловкий", gailas устар. "сильный" (galia "сила", galiūnas "силач") - Ловкий силач

Сьпіс даволі доўгі, каму цікава, можа паглядзець артыкул. На мой погляд, гэта даволі пераканаўча сьведчыць аб літоўскім паходжаньні як імёнаў, так і саміх князёў, што, зрэшты не адмаўляюць сур'ёзныя беларускія гісторыкі, такія як, напрыклад, Краўцэвіч. Затое версія аб літвінах-люцічах-заходніх славянах у сьвятле гэтага выглядае прыцягнутай за вушы.
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {19} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Што азначае імя Міндоўга

Крс. 30, 2009 | 12:08 pm

На форуме Delfi.lt ідзе бурлівае абмеркаваньне пабудовы помніка Міндоўгу ў Наваградку. Гэты сайт ужо даўно стаў месцам вартага жалю абмену закідамі паміж балтамі-літоўцамі і беларусамі-літвінамі і вельмі непрыемна гэта ўсё там чытаць. Добра, што далёка не ўсе літоўцы і беларусы так непрыязна ставяцца адзін да аднаго, але тэндэнцыя на жаль існуе і такія настроі пашыраныя. Але гэта не азначае, што так будзе заўсёды. Варта узгадаць, якімі варожымі былі дачыненьні Літвы і Польшчы ў міжваеннае двадцацігоддзе.

Але я тут вырашыў напісаць па іншай прычыне. Спрачаючыся наконт спадчыны ВКЛ і беларус і літовец бачыць толькі сваю частку агульнай карціны, і таму проста глухі да довадаў іншага боку. Вось прыклад такой няведы з боку беларусаў: імя вялікага князя (караля) Міндоўга па літоўску можна разумець як DAUG MINČIU - МНОГА ДУМАК (МЫСЛЕЙ). Славянскім адпаведнікам яму можа быць імя МНОГОМЫСЛ ці ДАБРАМЫСЛ. Я сам па-літоўску толькі "Kiek kajnuoja" знаю:)) таму за што купіў, за тое і прадаю.

Цікава, як можна перакласьці з літоўскай мовы іншыя імёны вялікіх князёў: Гедыміна, Кейстута, Альгерда. Вітаўта, Ягайлы?
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {22} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Польска-нямецкі саюз на Крэсах

Лют. 28, 2009 | 01:21 pm

Дзякуй [info]poczobut за наводку на цікавы артыкул у газэце "Rzeczpospolita" пра польска-савецкую партызанцкую вайну ў перыяд 1943-1944. Пераклаў на беларускую мову, каб зрабіць даступным большаму колу чытачоў і вось выкладаю ў сябе. Выбачайце калі заўважыце якія шэрахаватасьці, бо трэ было хутка.

Арыгінальны артыкул даступны па гэтай спасылцы.

Польска-нямецкі саюз на Крэсах

Богдан Мусял 27-02-2009

Той факт, што на Усходніх Крэсах польская партызанка атрымлівала зброю ад немцаў, а нават уваходзіла з імі ў лякальныя саюзы, быў непазьбежным вынікам рэалізацыі савецкага пляну зьнішчэньня польскага незалежніцкага падпольля

У дэбаце над фільмам “Выклік” і гісторыяй аддзелу Тувье Бельскага часта ўспамінаюць пра змаганьне паміж польскімі і савецкімі партызанцкімі атрадамі ў 1943-1944 гадах на тэрыторыі былога Навагрудскага ваяводства, а таксама на Віленшчыне. Польскія гісторыкі і публіцысты сутыкаюцца тут з немалой праблемай, паколькі польскіх партызанаў падчас таго змаганьня падтрымлівалі нямецкія акупанты. Яны пастаўлялі палякам зброю і амуніцыю, адбываліся нават супольныя польска-нямецкія акцыі супраць савецкіх партызанаў. На першы погляд гэта быў безумоўны выпадак калябарацыі. Гэтае абвінавачваньне заходнія публіцысты і гісторыкі выстаўляюць ужо здаўна ў той час як польскія гісторыкі як бы хавалі галаву ў пясок.

Чытаць далей )
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Пра паходжаньне прозвішчаў

Лют. 1, 2009 | 10:17 pm
настрой: giggly giggly

...WSKAZUJĄCE NA CECHY OSOBOWE
Jan Długosz (od „długi”. Chodziło o wzrost, choć w sumie chuj go wie…)...

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Паўстаньне 1863 году: праўдзівая гісторыя

Снж. 14, 2008 | 06:05 pm
настрой: surprised surprised

Кастусь Калиновский (Кастусь Каліноўскі) [нем., ч/б, 7 ч., 1978 м (вар. 1931 г. - 6 ч., 1790 м, п/м вар. 1937 г. - 1672 м), в/э 14.08.1928 г.]

Картина рассказывает об одном из героев восстания беларусского народа против царского правительства в 1863 г. В западных губерниях Российской империи вспыхивает восстание. Крестьяне захватывают обозы с хлебом. Магнаты и шляхта поддерживают их, стремясь к руководству и воссоединению с Польшей. Граф Велькопольский становится предводителем дворянства, одним из отрядов которого командует его сын Станислав. Русский помещик граф Орлов нещадно эксплуатирует своих холопов. Ясь Руденок посылает сестру Марылю к Кастусю Калиновскому - вожаку восставших крестьян - с просьбой о помощи. По приказу военного генерал-губернатора графа Муравьева на «усмирение края» брошены казаки. Отряд польских конфедератов Велькопольского-младшего сражается с ними, но в то же время грабит крестьян. Пытавшегося сопротивляться Яся избивают. Появляется Калиновский с отрядом и говорит Стасю, с которым знаком по учебе в Петербургском университете: «Не с теми воюешь». Дозорные сообщают о приближении карателей. Стась вынужден просить Калиновского о помощи. Крестьянский отряд помогает разбить казаков и захватывает укрепленный замок, где Калиновский основывает свою ставку. На базаре Марыля раздает прокламации, а Кастусь выступает с речью, агитируя крестьян. Оба ловко скрываются от полиции. Между тем Велькопольский-старший пытается перетянуть крестьян на свою сторону: он приглашает их в свое имение, заводит разговоры о земле, свободе и национальном единстве. Присутствующий здесь Калиновский говорит, что мужик не будет доверять панам: лозунг народа - хлеб и земля. Его пытаются схватить. Бросившегося в погоню Станислава берет в плен отряд Калиновского. Сестра Стася Ядвига, знающая Кастуся с юности, хитростью помогает брату бежать. Интересы дворян и крестьян окончательно расходятся. Каратели графа Муравьева расстреливают участников восстания, а магнаты и шляхта посылают к генерал-губернатору делегацию с петицией о преданности царю. Велькопольский-старший предлагает даже разместить в его имении воинскую часть, чтобы поймать Калиновского. В это время Кастусю удается выкрасть, переодевшись офицером и узнав пароль, царскую казну. Муравьев объявляет его вне закона. Крестьянский отряд штурмует и захватывает замок Велькопольских. В поединке Калиновский убивает Станислава. Но подходят каратели. Повстанцы разбиты. Восстание подавлено. Калиновский схвачен. Перед казнью с эшафота он обращается с прощальным словом к народу: «Слышишь, Беларусь! Верю - будет вольная Беларусь трудящихся, рабочих и селян!» «Слышим!» - звучит в ответ.

Спасылка | Пракамэнтаваць {11} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

25 сакавіка і 11 лістапада

Ліп. 23, 2008 | 10:37 pm

Хто ня ведае - 11 лістапада - Дзень Незалежнасьці Польшчы. 11 лістапада 1918 году Польшча аднавіла сваю незалежнасьць. Гэты дзень стаў агульнадзяржаўным сьвятам у 1937 годзе. Яго пасьпелі адзначыць толькі два разы (у 1937 і 1938 годзе), пасьля чаго пачалася вайна.

У ПНР святам адраджэньня Польшчы, аналагам дня Незалежнасьці (Narodowe Święto Odrodzenia Polski) зрабілі 22 ліпеня, дзень калі быў агучаны маніфэст PKWN (Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня) сапраўды створаны ў Маскве пад кіраўніцтвам Сталіна.Увесь паваенны час забаранялася адзначаць дзень 11 лістапада. W czasach komunizmu wielokrotnie organizowane w całym kraju przez opozycję manifestacje patriotyczne były tego dnia brutalnie tłumione przez oddziały ZOMO, a ich uczestnicy aresztowani przez Służbę Bezpieczeństwa. За часамі камунізму шматразова арганізаваныя апазіцыяй па ўсёй краіне патрыятычныя маніфэстацыі ў той дзень брутальна разганяліся аддзеламі ZOMO , а іх удзельнікаў арыштоўвала Служба Бясьпекі.

Немагчыма не зьвярнуць увагу на пэўныя паралелі.

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Рэклама

Наладка