Разважаньні дылетанта
Тра. 2, 2009 | 04:23 pm
Калі зірнуць у мінулае, далёкае і больш блізкае, можна заўважыць тэндэнцыю, звязаную з масштабамі войнаў і уброеных канфліктаў. На розных этапах развіцьця грамадства яны былі розныя. Калісьці людзі навучыліся жыць супольнасьцямі і адтуль пачалі дзяліць усіх людзей на сваіх і чужых. У перадгістарычныя часы гэта былі плямёны колькасьцю ад некальнкіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек, адпаведна канфлікты былі паміж плямёнамі, потым канфлікты былі паміж саюзамі плямёнаў, далей пачалі стварацца дзяржавы, якія аб'ядноўвалі гэтыя саюзы і пачаліся канфлікты паміж дзяржавамі, якія перайшлі ў канфлікты паміж блокамі дзяржаваў, што дасягнула апагею ў часы 1 і 2 Сусьветных Войнаў.
Зараз, выглядае, дзяржавы навучыліся жыць (ня паўсюль, але ж) без войнаў, але ёсьць вышэйшы ўзровень - цывілізацыйны. Здавалася б, араба-ізраільскі канфлікт - міждзяржаўны, але па-сутнасьці гэта канфлікт паміж цывілізацыямі. Гэтаксама й напружанасьць паміж Захадам і Расеяй альбо Захадам і Ісламскім сусьветам, таксама як падсьвядомы недавер паміж Расеяй і Кітаем вынікае з рознасьці цывілізацыяў, рознага акрысьленьня "свой-чужы". Міжцывілізацыйныя канфлікты, калі барані Божа, яны стануць рэальнасьцю, могуць пераўзысьці па маштабах усе апошнія суьветныя войны. Дастаткова ўявіць вайну паміж усім ісламскім сьветам і ўсім хрысьціянскім у сучасных варунках.
Адное цешыць, што пасьля вырашаючага канфлікту цывілізацыяў па ідэі павінен нарэшце наступіць канчатковы мір на ўсёй плянэце.
Хантынгтана не чытаў, але асуджаю:)